ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Я так думаю, што кожны з нас хоць раз у жыцці сустракаўся з выказваннем "б'юць цябе па правай шчацэ - падстаў левую". І кожны мае сваё аб гэтым меркаванне: нехта лічыць, што насамрэч трэба ўсё трываць і лёс рассудзіць, нехта - што гэта неправільнае выказыванне і жартуюць што "... а пасля перахапі руку і выкруці за спіну і на балявы."
Маё сціплае меркаванне - што нельга гэтае выказванне большасць з нас прымае занадта літаральна:
на хвіліну паспрабуйце сабе уявіць - ці зручна вам біць некага па правай шчацэ. Не ў сэнсе - як вы пры гэтым сябе адчуваеце, а ці зручна ў выключна фізічным сэнсе?
Так, калі вы не ўваходзіце ў 15-20 адсоткаў ляўшуноў - ударыць некага па правай шчацэ вам будзе наўпрост нязручна - толькі калі вы будзеце біць "знутры" - вонкавым бокам далоні.
Таму на маю думку правільны сэнс гэтага выказвання - калі нехта робіць нешта няправільна - трэба выправіць сітуацыю, нават калі гэта супярэчыць тваім шнтарэсам.

@темы: дыскавэры, з разумным чалавекам..., проста прыняць