ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Як чалавек, якога знявечылі класічнай мастацкай адукацыяй, я доўгі час не прымаў фатаграфію (калі дакладней - тую яе частку, якая меньш чым на 50% складаецца з дамалёўвання ў фотарэдактары) за мастацтва. Ну сур'ёзна - ёсць нейкі базіс-мінімум: кампазіцыя, уменне трымаць рукі роўна і крыху падцягнуць яркасць-колеры. Ну і шанец на насамрэч добры кадр. Мяне доўга пераконвалі і зрэшты рэшт я вырашыў - халера з вамі - хочаце - хай будзе мастацтва.
Толькі тады я лічу - за мастацтва трэба прыняць яшчэ шэраг з'яваў.Вось напрыклад: у маім гастраноме каля хаты заўсёды смачныя круасаны. Вось літаральна такія ж як у Парыжы у палаце мераў і вагоў. Лёхкія, роўныя, смачныя, не падгарэлыя.
Вось кожны з вас хоць раз у жыцці еў нешта ў школьнай сталоўцы, ці ў піянерскім лагеры ці яшчэ дзе, дзе людзі - падумайце - З ДЫПЛОМАМ кухара гатуюць нешта, што не заўсёды ядуць сабакі. Пра ўсех не кажу, але не думаю, што са мной нехта будзе спрачацца што такіх большасць. Вось сур'ёзна - вучылі пальцам пхаць катлеты ці ляпіць смятаннікі, ці пячы бліны, і адны могуць, а другія - не.
Як чалавек, што за сваё жыццё толькі буйных рамонтаў перажыў каля дзесяці, а дробныя кшталту фарбоўкі сцен у прыбіральні нат і не лічацца, скажу што тут таксама ёсць мастакі, што ў межах даступнага зробяць цацачку, а ёсць тыя, што на сцяне шырынёй у тры плінфы гэтыя самыя тры плінфы не могуць роўна пакласці.
Карацей, шаноўныя мастакі, музыкі, дызайнеры і іншыя харэографы - пасуньцеся - на парнасе з німфамі зараз сядзе дзядзька Лявон, які сваімі худымі моцнымі рукамі раскаркуе піва гэтак жа лёгка, як выправіць любую іншую недарэчнасць звязаную з трубамі і вадкасцямі і распавядзе ім гісторыю, як ён служыў у савецкай  працоўна-сялянскай чырвонай арміі, а німфы ад гэтых баек самі крышку пачрыванеюць.
А што б вы дадалі ў шэрагі мастацтваў?