21:21 

Вышэй? Хутчэй? Мацней? Глыбей? Не туды?

ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Мае адносіны са спортам неаднабаковыя: так, я люблю назіраць спаборніцтвы ў асобных спартовых дысцыплінах - фктбол, хакей, змешаныя двубоі... Я люблю удзельнічаць у некатроых з іх на сваім аматарскім узроўні і нейкі час нават намагаўся перавесці гэты ўзровень у нештачка большае, чым аматарскі.
З майго пункту гледжання спаборніцтва ёсць сутнасць спорту - то бок усе спартовыя дысцыпліны накіраваныя менавіта на фаламетрыю - гэта лагічна - шэраг людзей хоча даказаць адзін аднаму, што калі не "я мацней за цябе", то хоць "нашыя мацнейшыя за вашых" - гэта знаходзіцца недзе ў чалавечых генах.
І тут мне надта незразумелыя людзі, што займаюцца спортам з нагоды выключна нарошчвання цягліцовай масы - займаюцца пераразмеркаваннем вагі ва ўласных руках, нагах і сраках. Гэта не спрыяе нейкаму якаснаму паляпшэнню тэхніка-хадавых характарыстык тулава - любы цяжкаатлет, хакеіст ці двубоец у цяжкой вазе можа падняць больш і ўдарыць мацней, чым хлапец, які выключна пампуе "біцу" і "трыцу".
Спартоўцы, якія займаюцца менш ваганакіраванымі дысцыплінамі - бегуны, футбалісты, плаўцы - выглядаюць складзенымі больш эстэтычна і гарманічна.
І, што галоўнае, УСЕ вышэйпралічаныя са сваёй дысцыпліны акрамя грашовай і маральнай маюць цалкам прыкладную карысць - лепш б'юцца, больш падымаюць,хутчэй бегаюць/плаваюць/ездзяць на роварах. І толькі аматары "пампоўкі" маюць выключна бескарысную цягліцоваю масу, за якой да ўсяго трэба яшчэ ўвесь час сачыць.
Хтосьці растлумачце мне - начорта яны гэта робяць?

URL
   

Олигархическое проявление тирании социума

главная