ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Аднойчы Халерыч быў маленькі і вучыўся ў школе. А так склалася, што апрача алгебры, фізікі, астраноміі, АБЖ, ВАВ і іншых жыццёва неабходных дысцыплінаў была музычная адукацыя, але паколькі навучаўся Халерыч не ў мызычнай а ў самай звычайнай мастацкай школе, то, разумела, ані нотам, ані якому-небудзь музычнаму інструменту там Халерыча ніхто не вучыў. Таму Халерыч цалкам справядліва лічыў, што на гэтых уроках яму не цікава і сціху чытаў пад партай кніжкі пра хобітаў і звар'яцелага Чапаева. І вось неяк выкладчыца вырашыла, што Халерыч нешта занадта ціха сядзіць і выклікала мяне з месца. Кажа "Халерыч, а скажы мне - каго мы мінулы раз праходзілі?" Мінулы раз Халерыч якраз чытаў пра тое як Конан ваяваў з піктамі, таму паўстаў і глядзіць на настаўніцу вялікімі вачыма. Настаўніца: "Ну нарвежскі кампазітар? Ну, яшчэ на "Г" пачынаецца?" Збянтэжаны Халерыч не доўга думаючысказаў: "Хіба што ГРЫШНАК" і ў поўнай цішыні сеў назад.