ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Жыў некалі чалавек і было ў яго Сіняе. А варта сказаць, што чалавек любіў сваё сіняе і быў блізкі да таго каб адчуваць сябе шчаслівым. А навакольныя казалі яму што ён дурны, бо Сіняе толькі ў дурных, а ў сапраўдны разумных людзей Чырвонае. Чалавек казаў, шт очырвонае яму не трэба, што яму досыць і Сіняга. Але навакольныя толькі круцілі пальцамі каля скроні і пераконвалі яго ўвесь час, што Сіняе трэба выкінуць, а Чырвонае прыдбаць. І вось выкінуў чалавек Сіняе, якое так любіў, і прыклаў шмат намаганняў і набыў Чырвонае. Сядзіць цяпер стомлены з Чырвоным. І няма ў яго ані кроплі шчасця, бо сумуе ён па Сінім - не хапае чалавеку Сіняга. А Чырвонае... Стаіць Чырвонае ў хаце, глядзіць на яго чалавек і намагаецца адчуць шчасце, але ніяк не адчувае. Затое астатнія сказалі, што ён цяпер малайчына і варты член грамадства.