ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Прачытаў тут пост спадара [info]kalugin  аб музычным пірацтве і вырашыў выказаць сваё меркаванне на гэты конт:
1) Я заўсёды намагаюся набываць музыку сваіх улюбленых выканаўцаў. Па-першае я лічу, што калі чалавек зрабіў нейкую рэч, патраціўшы на гэта свой час і грошы, ён варты таго, каб яму зы гэта заплацілі. Гэтак жа як варты кухар, які прыгатаваў смачную страву, як варты будаўнік, што паклаў вам кафлю ў прыбіральні, тыя кітайцы, што пашылі вашыя "фірмовыя" джынсы. 
Калі я набываю дыск, я разумею, што раблю свае інвестыцыі у тое, каб праз год ці два мне было што набываць, што мой улюблены музыка не пачне пісаць музыку для рэкламы, не пойдзе працаваць журналістам, маркетолагам, інжынерам, будаўніком, шафёрам ці кім яшчэ з тых, хто стабільна атрымлівае грошы 20-га штомесяц замест таго, каб радаваць мяне новым матэрыялам.
Мне прыемна трымаць у руках дыджыпак з артбукам, з даданымі матэрыяламі. прыемна ставіць вініл, прыбіраць з яго пыл і чуць выдатны гук.
2) Не ўсе музыкі вартыя таго каб я ім плаціў. Я не ў тым сэнсе, што я такі выкшталцоўны эстэт і маю права рашаць, хто варты а хто не. Проста ёсць тыя, каго хочацца слухаць часта і тыя, каго раз ці два на год. Я ніколі не набуду дыск, калі я нават не заўсёды прыгадаю гэтага выканаўца у сваёй аудыятэцы.
3) Далёка не заўсёды ёсць магчымасць набыць улюблены запіс - я не хачу упяцёра пераплочваць музычным крамам за дыск, які ў Лондане будзе каштаваць 5-10 фунтаў.І з рэшты рэшт не надта шмат у нас ёсць чаго набываць - толькі па вярхах, тое, што абавязкова прадасца. Цяпер вось калі ўсе зразумелі, што построк гэта крута, у "МГ" стаяць альбомы Mogwai (GY!BE, Caspian, Crippled Black Phoenix, Maybeshewill я там чамусці не заўважыў). Bohren und Dre Club of Gore? Current 93? Menace Ruine? Procer Veneficus? "Сідар Пятровіч, не выдурвайцеся, слухайце "Сяброў"!"(с)  А з беларускай банкавай сістэмай набыць хоць штосці з-за мяжы праз сеціва не так проста, у чым я пераканаўся ў свой час, намагаючыся прыдбаць тупа квіткі на аўтобус у адной эўрапейскай краіне.
Там скажу так, калі ў мяне з'яўляецца такая МАГЧЫМАСЦЬ, я ЗАЎСЁДЫ намагаюся набыць запісы улюбленых выканаўцаў. Вось неяк так.

PS
Той трэк, што ў мяне грае зараз, я спампаваў з тарэнта. Скажыце мне, дзе я магу сёння пасля працы пайсці і набыць арыгінальны CD - пайду і набуду.