01:57 

2002

ортогональный коллапс
...believe in nothing...
Флэшмоб ад [info]kabierac . Сутнасць:вы пакідаеце камент, а я пішу вам год і вы пішаце пост пра тое, што ў вашым жыцці адбывалася ў гэтым годзе. Пры жаданні можна дадаць фотак.
Такім чынам:
У 2002 годзе Халерыч скончыў восьмую класу і ішоў у дзевятую. Трэба было вырашаць свой дальнейшы лёс і паціху ўдасканальваць яго прафесійны накірунак, але пра ўсе па парадку.
На Каляды з'ездзілі з маці ў шоп-тур у Вільню, дзе набылі рознастайных прысмакаў, смешны капялюш з рагамі і вялікую петарду. На новы год мы з бацькам яе выбухнулі ў двары - яна страляла ў неба рознакаляровымі агеньчыкамі. Я быў шчаслівы...
На працягу года рыхтаваўся да паступлення ў ліцэй БНТУ - бацька мне дома ставіў нацюрморты з геаметрычных фігур і я іх штотыдзень маляваў.
Улетку першы раз у жыцці з'ездзіў у "сапраўдную" Эўропу - Галяндыя, Францыя, Бельгія, Германія. Падняўся на Эйфелеву вежу і ледзве не абасраўся па дарозе (у ліфце былі шкляныя сцены, вежа, калі хто раптам ня ведае, зроблена за металаканструкцыяў, а апрача мяне у ліфце былі яшчэ і японцы, якія выпрабоўвалі у якім рытме трэба скакаць, каб ліфт абваліўся. Мяркуючы па твары, ліфцер таксама ледзве не абасраўся.) Бачыў труну Леанарда Да Вінчы і мадэль яго танку.
Мне падаравалі сапраўдны МР3 плэер (тады яны яшчэ працавалі на ЦД-МР3-дысках) і я пачаў пашыраць свае музычныя колагляды. Упершыню пачуў Opeth, Lacrimosa, Paradise Lost, Summoning і іншыя прыемныя музычныя калектывы. Пачаў пагарджаць "русским роком".
Першы раз прачытаў LoTR. Праз 2 месяцы прачытаў другі раз. Увогуле пачаў сур'ёзна захапляцца фэнтэзі і набываць кнігі неверагоднымі тэмпамі.
Набыў сабе завушніцу (але на сваё месца яна патрапіла наступным годам і пра гэта аповеду не будзе).
Быў хакаханы у аднакласніцу Ганначку і напісаў ёй 3 ці 4 сшыткі вершаў (ну гэта я тады думаў што ўсё гэтае лайно - былі вершы. Праз шэраг год гэтыя сшыткі былі мной з рогатым выкінутыя ў сметнік), якія ўвесь час насіў з сабой у заплечніку з марай як-небудзь прачытаць. Ганначка лічыла кудлатага і маўклівага Халерыча, які насіў чорныя страшныя кофты з выявамі казлоў і брудныя аббітыя берцы, не вартым сваёй увагі. Халерыч пакутваў.
У 2002 годзе Халерыч першы раз у жыцці ўбачыў стужку, якая цалкам перавярнула яго светапогляд, і якой было наканавана стаць яго ўлюбленай на ўсё жыццё - Dead Man Джыма Джармуша...
У 9 класе ў жыцці Халерыча адбыўся пераломны момант - маім выкладчыкам Жывапісу і Малюнку стаў цудовы дзядзька В.С. , які стаў першым чалавекам за 9 год, хто замест таго каб проста ставіць мне 3 балы па жывапісу, паспрабаваў мяне навучыць. Гэта быў чароўны час! Першы раз за мальбертам з пэнзлем я разумеў, што я раблю, а не поўз навобмацак! Аднойчы Халерыч размаўляў з выкладчыцай і выказваў свае сімпатыі да паганства. Яна пачала на мяне раўсці, казаць розныя глупствы і пагражаць мне пеклам. В.С. адвёў мяне ў бок, сказаў, што яна дурная і нічога не разумее. Даў мне пачытаць свае вершы пра Рода, Пяруна ігд... Дзякуй вам за гэта, Вячаслаў Сямёнавіч, і яшчэ шмат за што!
Надыход новага 2003 году Халерыч праспаў - пайшоў прылегчы у 2002 і прачнуўся ў 2003. Злаваўся на весь свет, але гэта зусім іншая гісторыя.


URL
Комментарии
2012-03-20 в 18:59 

Johny&Mary
human impersonator
хочу такое, мне давай

2012-03-20 в 19:12 

ортогональный коллапс
...believe in nothing...
2007

URL
2012-03-20 в 19:16 

Johny&Mary
human impersonator
   

Олигархическое проявление тирании социума

главная